Печатать книгуПечатать книгу

§ 9. Правапіс галосных Е, Ё, Я

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 9. Правапіс галосных Е, Ё, Я
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 29 Апрель 2024, 22:57

Правіла

1. У беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: лёгкі, цётка, вёска.

Літара ё пішацца не пад націскам у словах з каранямі ёд­-, ёт­-ёдафóрм, ётавáны, а таксама ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёгрáма, радыёстáнцыя, радыёантэ̀на.

Калі першая частка складанага слова з’яўляецца асновай назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е: радыеакты́ўнасць, радыеметры́чны (у першым складзе перад націскам — літара я: радыямéтрыя, радыяхíмія).

2. У першым складзе перад націскам замест літар е, ё пішацца літара я: мёд мядóвы, се'м сямнáццаць.
У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: вóсень, чэ̀рвень, медунíца, дзевятнáццаты.

3. У запазычаных словах у першым складзе перад націскам пішацца літара е: секýнда, кефíр, мелóдыя, Бетхóвен.

4. Літара е пішацца ў пачатку некаторых запазычаных слоў: ерэты́к, Еўрóпа, Еўпатóрыя. 

5. Літара я захоўваецца на пісьме незалежна ад націску: 

  • у некаторых каранях слоў:
  • у некаторых суфіксах назоўнікаў:
  • у суфіксах дзеясловаў:  а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках:.

Практыкаванне № 84

 Сфармулюйце правілы правапісу галосных е, ё, я на аснове прыве­дзеных прыкладаў.

а) цёплы — цяпле´йшы, цеплыня´;
б) геро´й, балеры´на, семе´стр;
в) ме´сяц, па´мяць, ты´сяча.

Практыкаванне № 85

На якой падставе прыведзеныя словы падзелены на групы?
Выправіце памылкі ў групоўцы слоў.
Запішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.

п..шчотны
б..розавік
л..снічоўка
с..дзіба
кашл..ць
св..ткаваць
ве..ць
мул..ць
тэл..фон
п..йзаж
г..рань
шчаб..танне
в..снавы
ап..рацыя
н..паўторны
в..рашчака
се..ць
дзев..ць
сув..зь
ц..жкаваты

СЯДЗІБА — СЯЛІБА

Сядзі´ба — жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам (звычайна ў сельскай мясцовасці): сядзіба лесніка.

Сялі´ба — невялікі населены пункт у сельскай мясцовасці: сяліба Акопы.

Няправільнае ўжыванне: музей-сяліба Агінскага (правільна: музей-сядзіба Агінскага).

Практыкаванне № 86

Утварыце і запішыце складаныя словы з першымі часткамі радыё-, радые-. Растлумачце правапіс літар е, ё, я.

Практыкаванне № 86-1

Запішыце па-беларуску 5-7 назваў хімічных элементаў, у якіх у першым складзе перад націскам пішацца літара е (пры неабходнасці звярніцеся да табліцы Мендзялеева). Да якіх напісанняў — фанетычных, марфалагічных, традыцыйных ці дыферэнцыйных — адносіцца правапіс літары е ў гэтых словах?

• Да якой лексікі паводле ўжывання — агульнаўжывальнай ці лексікі абмежаванага ўжытку — належаць запісаныя вамі словы?

У большасці запазычаных слоў пераход е ў я ў першым складзе перад націскам не адбываецца: метро, перыяд, легальны і інш.

Як бачым, запазычаныя словы займаюць у нашай мове асаблівае месца: не падпарадкоўваюцца агульным правілам.

Хаця назіраем тэндэнцыю да адаптавання іх да законаў мовы, у якую трапілі, сведчаннем чаго з’яўляюцца даўно запазычаныя ці, як іх яшчэ часам называюць, даўно асвоеныя словы (Паводле В. Іўчанкава).

Прывядзіце прыклады даўно запазычаных слоў, у якіх у першым складзе перад націскам пішацца літара я.

Практыкаванне № 87

Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

Серебряная медаль, пятеро котят, пятьдесят секунд, разъезжаться после ужина, заменить светофор, терпеливый верблюд, тяжеловатый мешок, небольшой зверинец, электрическое освещение, заледеневшая пещера, позеленевшие верхушки, отпраздновать именины, потеплеет послезавтра.

Практыкаванне № 88

Прачытайце тэкст. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку тэксту?

Школа мужнасці

Служыў Міхась у парашутна-д..сантных войсках. Н..далёка ад Каўнаса разм..шчаўся вучэбны баталь..н, дзе рыхтавалі с..ржантаў. В..йсковая служба — н..лёгкае выпр..баванне для к..жнага с..лдата, але яна гартуе мужчынскі характ..р. А паветраны д..сант — сап­раўдная школа мужнасці. Гэта Міхась адчуў на с..бе з першых дз..н службы.

Был.. цяжка прывыкнуць пасля вольнага жыцця да армейскіх парадкаў. З досв..тку да позняга веч..ра, з н..в..лікімі перапынкамі на адпачынак, яны вучыліся в..йсковай справе. Нават такому дужаму хлопцу, як Міхась, был.. н..выносна цяжка перан..сіць шт..дзённыя нагрузкі воіна-д..сантніка. Але ён трымаўся, бо помніў, як перад войскам павучаў яго бацька: «Б..з цяжкасцей не бывае посп..хум» (Паводле М. Кукуця).

Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.
 Ці згодны вы з тым, што без цяжкасцей не бывае поспеху? Складзіце вуснае выказванне (тып тэксту — апавяданне), якое б пацвердзіла або абвергла гэту думку.

Практыкаванне № 89

Напішыце зрокавы слоўнікавы дыктант па тэме «Правапіс галосных е, ё, я».

Выканаць заданне >>>

Практыкаванне № 90

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.

І зноў успамінаецца май. Маладая зеляніна вакол. Усё такое жаў­тавата-зялёнае. Баба Васілінка такою парою першы раз выпусціць з хлява кароў. Каровы разыдуцца па лужку, а баба Васілінка адхіліцца ад іх, пойдзе па выспе*, і зноў тады народзіцца песня. Светлая і трапяткая, як гэты высокі вясновы дзень, як гэта зялёная маладая трава.

Праз гады я чую яе, тую песню, і мне кожны раз здаецца, што гэта спявае сама зямля. Праз гады бачу, як нястомнас нагінаецца да гэтай зямлі мая старая суседка (Паводле Х. Лялько).

Выпішыце з тэксту словы з арфаграмамі — галоснымі е, я. Растлумачце іх правапіс.

Практыкаванне № 91

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Назавіце часткі, якія адпавядаюць кампазіцыйнай схеме гэтага тыпу.

Адна жанчына ў час вайны знайшла кволага шчанюка. Ён падрос і аказаўся прыгожым сенбернарам. Сабакам быў вельмі разумны. Аднойчы ён бег ля порта і ўбачыў, як матросы разгружаюць баржу, выносяць мяшкі, скруткі. Сабака пачаў дапамагаць ім. За гэта матросы далі яму кацялок з ежай. Сабака ўзяў яго за дужку і асцярожна панёс дадому. Галодная гаспадыня вельмі здзівілася. Раніцай сабака панёс пусты кацялок на прычал і зноў прыняўся за работу. Матросы прасачылі за сабакам. Яны былі вельмі ўражаны тым, як сенбернар клапаціўся пра сваю гаспадыню.

Вось так сабака аддзячыў жанчыне, якая ў час вайны, калі ўсе былі галодныя, пашкадавала і выкарміла яго, маленькага шчанюка (Паводле Л. Адамовіч).

 Пісьмова перакажыце тэкст, дапоўніўшы яго апісаннем сенбернара.

Практыкаванне № 91-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара е:
1) б..сплатны;
2) б..скантрольны;
3) л..ксічны;
4) в..славаць;
5) с..ржант.

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара я:
1) м..ханіка;
2) выц..гнуць;
3) рады..цэнтр;
4) роўн..дзь;
5) с..мнаццаць.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) сялянін;
2) бензін;
3) завязь;
4) яліна;
5) высвятліць.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка,запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) боязь;
2) універсам;
3) бязмежны;
4) пясняры;
5) экспедыцыя.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і прапушчанымі ў іх літарамі:
1) марм..лад
2) дз..сятка
3) рады..слухач
4) Свіц..зь

а) е
б) ё
в) я

6. Запішыце па-беларуску словазлучэнне сезонный абонемент.