§ 32. Правіла Ленца. Закон электрамагнітнай індукцыі
Практыкаванне 23
1. На малюнку 184, а, б стрэлкамі паказаны напрамкі індукцыйных токаў у саленоідзе. Вызначце напрамкі руху магнітаў у кожным выпадку.
2. Кругавы контур радыусам r = 12 см зна ходзіцца ў аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога В = 0,40 Тл. Вызначце магнітны паток праз паверхню, абмежаваную контурам, калі: а) лі ніі індукцыі магнітнага поля паралельныя нармалі да гэтай паверхні; б) паверхня, абмежаваная контурам, паралельная лініям індукцыі магнітнага поля; в) лініі індукцыі магнітнага поля ўтвараюць вугал α = 30° з гэтай паверхняй.
3. Вось саленоіда, які складаецца з N = 100 віткоў, паралельная лініям індукцыі аднароднага магнітнага поля, модуль індукцыі якога В = 0,20 Тл. Вызначце магнітны паток праз паверхню, абмежаваную ўсімі віткамі саленоіда, калі плошча кожнай з іх S = 16 см2.
4. Вызначце прамежак часу, на працягу якога магнітны паток праз паверхню, абмежаваную замкнутым правадніком, раўнамерна зменшыўся на |ΔФ| = 0,20 Вб, калі індуцыраваная ў правадніку ЭРС = 0,80 В.
5. Вызначце магнітны паток праз паверхню, абмежаваную вітком саленоіда, які складаецца з N = 100 віткоў, калі пры раўнамерным памяншэнні да нуля модуля індукцыі аднароднага магнітнага поля ў саленоідзе на працягу прамежку часу Δt = 5,0 мс індуцыруецца ЭДС = 20 В.
6. Вызначце адпаведнасць паміж рознымі спосабамі змянення электрычнага
току ў ланцугу (мал. 184.1) і напрамкам індукцыйнага току, які ўзнікае пры гэтым у шпулі СD.
Спосабы змянення электрычнага току ў ланцугу |
Напрамак індукцыйнага |
А. Замыканне ланцуга. Б. Размыканне ланцуга. В. Перамяшчэнне паўзунка рэастата ўправа пры замкнутым ланцугу. Г. Перамяшчэнне паўзунка рэастата ўлева пры замкнутым ланцугу. |
1. Ад С да D. 2. Ад D да С. |
7. Праводны контур з плошчай абмежаванай ім паверхні S =
8. У аднародным магнітным полі верціцца стрыжань даўжынёй l =
9. Кругавы віток дыяметрам D =