§ 23. Кандэнсатары. Электраёмістасць кандэнсатара. Электраёмістасць плоскага кандэнсатара
Прыклад 1. Плоскаму кандэнсатару электраёмістасцю C = 0,4 мкФ перададзены электрычны зарад q = 2 нКл. Вызначце модуль напружанасці электрастатычнага поля паміж абкладкамі кандэнсатара, калі адлегласць паміж імі d = 5 мм.
C = 0,4 мкФ = 4 · 10–7 Ф
q = 2 нКл = 2 · 10–9 Кл
d = 5 мм = 5 · 10–3 м
Рашэнне. Модуль напружанасці аднароднага электрастатычнага поля вызначым па формуле . Паколькі напружанне паміж абкладкамі кандэнсатара
, то
.
Адказ:
Прыклад 2. Прастора паміж абкладкамі плоскага кандэнсатара запоўнена дыэлектрыкам. Кандэнсатар зарадзілі да напружання U1 = 1 кВ і адключылі ад крыніцы току. Вызначце дыэлектрычную пранікальнасць дыэлектрыка, калі пасля яго выдалення з кандэнсатара напружанне павялічылася да U2 = 3 кВ.
U1 = 1 кВ = 1 · 103 В
U2 = 3 кВ = 3 · 103 В
ε2 = 1
Рашэнне. У абодвух выпадках зарад кандэнсатара будзе аднолькавым q1 = q2, бо ён быў адключаны ад крыніцы току. Паколькі q1 = C1U1, q2 = C2U2, то
C1U1 = C2U2.
(1)
Электраёмістасць плоскага кандэнсатара вызначаюць па формуле
Для дадзеных выпадкаў электраёмістасці адпаведна роўныя:
,
.
(2)
Падставіўшы формулы (2) у роўнасць (1), атрымаем: ,
.
Адказ: ε1 = 3.