§ 14. Першы закон тэрмадынамікі. Прымяненне першага закона тэрмадынамікі да ізапрацэсаў змянення стану ідэальнага газу

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

Мал.
Мал. 78

Ізахорны працэс. Няхай ідэальны аднаатамны газ знаходзіцца ў цыліндрычнай пасудзіне, якая закрыта нерухомым поршнем (V = const). Нагрэем цыліндр з газам. Аб’ём газу застаецца практычна пастаянным (цеплавое расшырэнне пасудзіны не ўлічваем) (мал. 78), значыць, работа сілы ціску газу A = 0. Тады першы закон тэрмадынамікі прыме выгляд

Q space equals space capital delta U. 

Гэта азначае, што ўся перададзеная газу колькасць цеплаты ідзе на павелічэнне яго ўнутранай энергіі. Пры гэтым прырашчэнне ўнутранай энергіі газу increment U space equals space 3 over 2 v R increment T space greater than 0 space left parenthesis T subscript 2 greater than T subscript 1 right parenthesis (мал. 78.1, а). А калі газ пры ізахорным працэсе аддае колькасць цеплаты, то яго ўнутраная энергія змяншаецца: increment U space equals space 3 over 2 v R increment T space greater than 0 space left parenthesis T subscript 2 less than T subscript 1 right parenthesis (мал. 78.1, б).

Мал.
Мал. 78.1
Ад тэорыі да практыкі

1. Вызначце прырашчэнне ўнутранай энергіі ідэальнага газу, калі пры ізахорным працэсе ад яго была адведзена колькасць цеплаты Q = –560 Дж.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

2. Як змяняюцца ўнутраная энергія і ціск пэўнай масы ідэальнага газу пры ізахорным павышэнні тэмпературы?