§ 13. Колькасць цеплаты
Удзельная цеплата згарання паліва. Фізічную велічыню, лікава роўную колькасці цеплаты, якая выдзяляецца пры поўным згаранні паліва масай 1 кг, называюць удзельнай цеплатой згарання q паліва і вымяраюць у джоўлях, падзеленых на кілаграм . Колькасць цеплаты, што выдзяляецца пры поўным згаранні некаторай масы m паліва, вызначаюць па формуле
Qзг = qm.
Гэтая колькасць цеплаты перадаецца целам, якія ўтвараюць тэрмадынамічную сістэму, і ў адносінах да іх з’яўляецца дадатнай велічынёй.
Крыніцай цяпла ў доме, дзе не ўстаноўлена газавае абсталяванне, з’яўляецца печ. Які від паліва найбольш эфектыўны (гл. табліцу) для пячнога ацяплення? Чаму?
Рэчыва | дровы сухія | торф у брыкетах | буры вугаль | каменны вугаль |
Удзельная цеплата згарання паліва q, | 8,3 | 15,0 | 9,3 | 30,3 |
1. Растлумачце прычыну змены ўнутранай энергіі цела пры цеплаабмене і выкананні работы.
2. Якая фізічная велічыня з’яўляецца мерай змены ўнутранай энергіі цел пры цеплаабмене?
3. Штон азываюць удзельнай цеплаёмістасцю рэчыва? У якіх адзінках яе вымяраюць?
4. Што называюць удзельнай цеплатой плаўлення рэчыва? У якіх адзінках яе вымяраюць?
5. Прыплаўленні крышталічнага рэчыва, нягледзячы на падведзеную энергію, яго тэмпературане змяняецца. На што расходуецца колькасць цеплаты, якая перадаецца целу?
6. Што называюць удзельнай цеплатой параўтварэння рэчыва? У якіх адзінках яе вымяраюць?
7. Чаму, нягледзячы на адвядзенне энергіі, тэмпература рэчыва на ўчастку 2 (гл. мал. 76) не змяняецца?
8. Што называюць цеплатой згарання паліва? У якіх адзінках яе вымяраюць?