§ 8-1. Паверхневае нацяжэнне
Практыкаванне 5.1
1. Паверхневае нацяжэнне мыльнага раствору . Вызначце работу, якую трэба выканаць, каб выдзьмуць мыльную бурбалку дыяметрам d = 12 см.

2. Рамку з рухомай перакладзінай даўжынёй l = 15 см апусцілі ў мыльны раствор. Выняўшы рамку з раствору, перакладзіну перамяшчаюць на адлегласць d = 8,0 см (мал. 57.2). Вызначце модуль сілы, якая дзейнічае на перакладзіну з боку мыльнай плёнкі, і работу па пераадоленні сілы паверхневага нацяжэння пры яе перамяшчэнні. Паверхневае нацяжэнне мыльнага раствору .
3. Дрот дыяметрам d = 0,12 мм падвешаны вертыкальна да вагаў і часткова пагружаны ў пасудзіну з вадой. Вызначце модуль сілы, якая дадаткова дзейнічае на адчувальныя вагі з-за таго, што вада цалкам змочвае дрот. Паверхневае нацяжэнне вады .
4. З піпеткі, дыяметр адтуліны якой d = 1,8 мм, выцекла N = 24 кроплі вады. Вызначце аб’ём вады, што выцекла з піпеткі. Шчыльнасць і паверхневае нацяжэнне вады i
адпаведна.