§ 7. Будова і ўласцівасці цвёрдых цел
Дамашняя лабараторыя
Правядзіце назіранне за ростам крышталёў. Для гэтага прыгатуйце насычаны раствор кухоннай солі ў пасудзіне з гарачай вадой (раствор становіцца насычаным, калі соль перастае растварацца ў вадзе і пачынае асядаць на дно). Працадзіце раствор, пераліваючы ў іншую посудзіну. У астылы раствор апусціце нітку з прывязаным да яе крышталікам солі. Другі канец ніткі замацуйце на стрыжні, які змясціце на край пасудзіны. Назірайце за ростам крышталя на працягу некалькіх дзён.
Якая форма вырашчанага вамі крышталя? Ці з’яўляецца ён полікрышталём?