§ 6. Ізатэрмічны, ізабарны і ізахорны працэсы

Практыкаванне 5

1. Пры ізабарным павелічэнні тэмпературы ідэальнага газу, які знаходзіцца ў герметычна закрытым цыліндры, на ΔT = 60,0 К яго аб’ём павялічыўся ў β = 1,21 раза. Вызначце пачатковую абсалютную тэмпературу газу.

2. Адлюструйце графічна працэс ізабарнага ахаладжэння пэўнай масы ідэальнага газу ў каардынатах (p, T); (V, T); (V, p).

3. Ідэальны газ пэўнай масы спачатку ізабарна расшырылі, а затым ізатэрмічна сціснулі да першапачатковага аб’ёму. Адлюструйце графічна гэтыя працэсы ў каардынатах (V, T); (p, V).

Рис.
Мал. 30

4. На малюнку 30 прыведзены графік змянення стану пэўнай масы ідэальнага газу. (Пераход 3 rightwards arrow 1 ажыццяўляецца пры нязменнай тэмпературы.) Адлюструйце гра фіч на гэты працэс у каардынатах (T, V) и (p, T).

5. Пры тэмпературы t1 = –3,0 °С манометр на балоне са сціснутым кіслародам паказваў ціск p1 = 1,8 · 106 Па, а пры тэмпературы t2 = 27 °С — ціск p2 = 2,0 · 106 Па. Вызначце, ці была ўцечка газу з балона.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. У герметычнай пасудзіне, запоўненай паветрам (M equals 0 comma 029 space кг over моль), ляжыць полы металічны шарык, дыяметр якога d = 4,0 см, а маса m = 0,64 г. Вызначце мінімальнае значэнне ціску паветра, напампаванага ў пасудзіну, пры якім бы шарык падняўся ўверх, калі тэмпература t = 17 °С застаецца пастаяннай.

7. Ідэальны газ, ціск якога p1 = 4 · 105 Па, займаў аб’ём V1 = 2 л. Спачатку газ ізатэрмічна расшырылі да аб’ёму V2 = 8 л, а затым ізахорна нагрэлі, у выніку чаго яго абсалютная тэмпература павялічылася ў α = 3 разы. Вызначце ціск р3 газу ў канцы працэсу, калі пры пераходзе з пачатковага стану ў канчатковы маса газу заставалася нязменнай.