§ 6. Ізатэрмічны, ізабарны і ізахорны працэсы
Уласцівасць газаў істотна змяняць адвезены ім аб’ём шырока выкарыстоўваюць у цеплавых рухавіках. Аналізуючы працэсы, якія адбываюцца з газам у гэтых прыладах, важна ведаць, якім законам падпарадкоўваюцца газы і якія ўмовы прымяняльнасці гэтых законаў.
Працэсы ў газах часта адбываюцца так, што змяняюцца толькі два параметры з пяці (p, V, T, m, M). Калі пры пастаянных масе і малярнай масе яшчэ адзін з макрапараметраў (p, V, T), якія ўваходзяць ва ўраўненне стану ідэальнага газу, не змяняецца, то такія працэсы называюць ізапрацэсамі.