§ 4. Цеплавая раўнавага. Тэмпература — мера сярэдняй кінетычнай энергіі цеплавога руху часціц рэчыва
Дамашняя лабараторыя
У адным з кутоў пакоя распырскайце духі ці адэкалон. Праз некаторы прамежак часу пах распаўсюдзіцца па ўсім пакоі. Выкарыстоўваючы гадзіннік з секунднай стрэлкай, вызначце сярэднюю скорасць распаўсюджвання малекул духоў (адэкалону). Як узгадніць атрыманы вынік з дастаткова вялікім значэннем сярэдняй квадратычнай скорасці паступальнага руху малекул газаў?