§ 2. Маса і памеры малекул. Колькасць рэчыва

Дамашняя лабараторыя

1. Прапануйце спосаб вызначэння прыкладнай колькасці малекул, якія выпарыліся з кожнага квадратнага сантыметра паверхні вады, налітай у шклянку, за прамежак часу Δt = 1 с.

Абсталяванне: шклянка з вадой, электронныя вагі (з як мага большай дакладнасцю вымярэння), секундамер, лінейка.

2. Прапануйце спосаб вызначэння колькасці часціц у кавалачку крэйды (СаСО3).

Абсталяванне: кавалачак крэйды, электронныя вагі.