§ 34. Моўныя нормы і культура маўлення
Практыкаванне 362
Прачытайце прадмову да энцыклапедыі «Брэст», прысвечанай 1000-годдзю горада. Чаму, на вашу думку, у якасці эпіграфа да выдання складальнікі ўзялі словы Канстанціна Сіманава: «Калі кажуць пра мужнасць, успамінаюць Брэст, калі кажуць пра выпрабаванні, успамінаюць Брэст, калі кажуць пра жыццё, аддадзенае за нашу зямлю, успамінаюць Брэст»? Што вы ведаеце пра Брэст, яго гісторыю і сучаснасць?
Запішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.
Гэта адзін з самых старажытных белару..кіх гарадоў, які пра..шоў слаўны шлях ад гарадзішча ў сутоках (З/з)аходн..га Буга і Мухаўца да сучаснага горада, які дынамічна разв..ваецца, адм..ністрацыйнага, эканамічнага і культурнага цэнтра Брэс..кай воблас..і, найбуйнейшага м..жнароднага транспартнага вузла. Брэст вылучаецца багатай і самабытнай гістарычнай і культурнай спа..чынай. Многія лёсавызначальныя падзеі ..ўрапейскага і сусветнага значэн..я звязаны з гэтым горадам, Брэс..кай крэпасцю-геро..м. (Не)аднаразова кр..вапралітныя і разбуральныя войны, пажары і іншыя бе..ствы б..злітасна зні..чалі гара..скі набытак. І кожны раз дзякуючы самаад..анай працы і намаган..ям жыхароў горад адрад..аўся. Берасцейцы г..раічна і тал..навіта складалі гісторыю малой радзімы, стваралі асаблівы дух і н..паўторн..ю атмасферу свайго горада, дэманстравалі яго свету велічным і мужным, гасцін..ым і зручным для жыцця.
Брэст сё..я — гэта духоўна багаты і эканамічна развіты ..ўрапейскі горад, які ўвабраў у с..бе ўсе добрыя якасці сучаснай Беларусі і шчыра накіраваны ў мірнае будучае (А. Вабішчэвіч).
Вызначце стыль і тып тэксту, абгрунтуйце свой адказ.
Назавіце арфаэпічныя і арфаграфічныя нормы на прыкладзе слоў з тэксту.
Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.
Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова ў сказе, набраным курсівам.
Вызначце разрад займеннікаў, ужытых у тэксце.
Выберыце з тэксту назоўнік, прыметнік і дзеяслоў. Зрабіце іх марфалагічны разбор.