§ 34. Моўныя нормы і культура маўлення
Практыкаванне 358
Прачытайце азначэнні марфалогіі, прапанаваныя вучнямі. У якім з азначэнняў правільна акрэслены прадмет вывучэння марфалогіі і месца раздзела ў лінгвістыцы? У якіх азначэннях дапушчаны памылкі? Выправіце іх і абгрунтуйце свае праўкі.
1. Марфалогія — гэта раздзел, у якім вывучаецца слова як часціна мовы.
2. Марфалогія — навука пра мову, якая вывучае слова як часціну мовы.
3. Марфалогія вывучае часціны мовы, іх правапіс і знакі прыпынку.
4. Марфалогія — гэта раздзел граматыкі, у якім слова вывучаецца як часціна мовы.
5. Марфалогія вывучае часціны мовы, формы слова, значэнні слоў, словазлучэнняў і сказаў.
6. Марфалогія — раздзел мовазнаўства, у якім слова вывучаецца як адзінка, што выконвае ролю пэўнага члена сказа.