§ 47. Амінакіслоты
Пытанні і заданні
1. Арганічнае рэчыва А ўтварае солі пры ўзаемадзеянні і з кіслотамі, і са шчолачамі. Укажыце формулу рэчыва А.
2. Прывядзіце ўраўненні рэакцый аланіну: а) з салянай кіслатой; б) з растворам гідраксіду натрыю.
3. Напішыце структурную формулу дыпептыду, утворанага астаткамі аланіну.
4. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія адпавядаюць наступнай схеме ператварэнняў:
ацэтылен (1 моль)
5. Колькі розных дыпептыдаў будзе атрымана пры награванні сумесі гліцыну і аланіну? Прывядзіце формулы гэтых дыпептыдаў.
6. Колькі амінакіслотных астаткаў і пептыдных сувязей змяшчаецца ў малекуле лінейнага (нецыклічнага) тэтрапептыду?
7. Прывядзіце ўраўненні рэакцый атрымання капрону, лаўсану, поліэтылену, сінтэтычнага каўчуку з адпаведных манамераў. Якія з прыведзеных вамі рэакцый з’яўляюцца рэакцыямі полімерызацыі, а якія — полікандэнсацыі?
8. Арганічнае рэчыва А змяшчае 11,97 % азоту, 9,40 % вадароду і 27,35 % кіслароду па масе і ўтвараецца пры ўзаемадзеянні арганічнага рэчыва B з прапанолам-1, насычаным хлоравадародам, і наступным выцясненнем з солі. Вядома, што рэчыва B мае прыроднае паходжанне і здольна ўзаемадзейнічаць як з кіслотамі, так і са шчолачамі.
а) Устанавіце малекулярную формулу рэчыва А.
б) Састаўце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць.
9*. У выніку спальвання 3,045 г трыпептыду ў кіслародзе было атрымана 1,755 г вады, 4,620 г вуглякіслага газу і 504 см3 (н. у.) азоту. Устанавіце малекулярную формулу трыпептыду, калі вядома, што яго малекула змяшчае тры атамы азоту. Колькі ізамерных трыптыдаў адпавядае ўстаноўленай вамі малекулярнай формуле? Прывядзіце іх структурныя формулы. Улічвайце, што ў саставе трыпептыду змяшчаюцца астаткі толькі α-амінакіслот.