§ 40. Вугляводы. Глюкоза
Пытанні і заданні
1. Якія вядомыя вам арганічныя злучэнні адносяцца да класа вугляводаў?
2. Напішыце малекулярную і структурныя формулы глюкозы. Якія функцыянальныя групы маюцца ў малекуле глюкозы?
3. Маноза з’яўляецца прасторавым ізамерам глюкозы. Малекула манозы адрозніваецца ад малекулы глюкозы прасторавым размяшчэннем гідраксільнай групы ў другога атама вугляроду. Прывядзіце цыклічныя формы манозы. Улічыце, што, падобна глюкозе, маноза можа існаваць у α- і β-формах.
4. Апішыце эксперыменты, якія можна правесці, каб даказаць, якія функцыянальныя групы змяшчаюцца ў малекуле глюкозы.