§ 38. Складаныя эфіры

Пытанні і заданні

1. Укажыце шарастрыжнёвую мадэль метылавага эфіру мурашынай кіслаты:

img img
img img

2. Напішыце ўраўненне рэакцыі этэрыфікацыі паміж мурашынай кіслатой і этылавым спіртам. Назавіце складаны эфір, які ўтвараецца.

3. Напішыце структурныя формулы метылавага эфіру мурашынай кіслаты, этылавага эфіру мурашынай кіслаты і метылавага эфіру воцатнай кіслаты. Якія з гэтых рэчываў з’яўляюцца ізамерамі?

4. Вылічыце масу этылавага эфіру воцатнай кіслаты, які можа быць атрыманы пры ўзаемадзеянні 30 г воцатнай кіслаты з 40 г этылавага спірту, калі выхад прадукту рэакцыі складае 75 %.

5*. Структурную формулу макрамалекулы палімера, атрыманага ў выніку рэакцыі полікандэнсацыі, можна прадставіць наступным чынам:

img

дзе М — структурнае звяно палімера, n — лік астаткаў манамера ў макрамалекуле, Н img   і   img ОН канцавыя групы макрамалекулы.

У выніку ўзаемадзеяння этыленгліколю з тэрэфталевай кіслатой утварыўся палімер, у якім лік астаткаў абодвух манамераў аднолькавы. Вызначце сярэдні лік астаткаў этыленгліколю ў макрамалекуле, калі вядома, што маса этыленгліколю, які ўступіў у рэакцыю, роўная 1,86 г, а маса вады, што ўтварылася, — 1,0567 г.

6*. Як з этылену атрымаць этылацэтат? Напішыце ўраўненні рэакцый.

7*. Як з карбіду кальцыю і неарганічных рэчываў атрымаць этылавы эфір воцатнай кіслаты? Напішыце ўраўненні рэакцый.

8*. У выніку спальвання 740 мг арганічнага рэчыва ў лішку кіслароду ўтварылася 540 мг вады і 672 см3 вуглякіслага газу (н. у.). Вядома, што дадзенае арганічнае рэчыва ўяўляе сабой бясколерную вадкасць з прыемным пахам, у прысутнасці шчолачы яно падвяргаецца гідролізу, у выніку якога ўтвараюцца два арганічныя рэчывы.

а) Устанавіце структурную формулу дадзенага арганічнага рэчыва. Напішыце ўраўненне рэакцыі яго гідролізу ў прысутнасці шчолачы.
Дадзенае арганічнае рэчыва мае ізамер, які ўяўляе сабой бясколерную вадкасць з рэзкім пахам, што афарбоўвае раствор лакмусу ў ружовы колер.

б) Напішыце структурную формулу, назву гэтага ізамеру і ўраўненне рэакцыі яго ўзаемадзеяння з пітной содай.
(Адказ:
а) Найпрасцейшая формула С3Н6О2.
Дадзенай найпрасцейшай формуле адпавядае этылфарміат НСООС2Н5.
б) Яго ізамерам, які валодае кіслотнымі ўласцівасцямі, з’яўляецца воцатная кіслата.)