§ 38. Складаныя эфіры

Атрыманне

Складаныя эфіры атрымліваюць па ўжо вядомай вам рэакцыі этэрыфікацыі. Напрыклад, этылавы эфір воцатнай кіслаты можна атрымаць з этанолу і воцатнай кіслаты:

img

Серная кіслата выступае ў ролі каталізатара. Для правядзення дадзенай рэакцыі выкарыстоўваюць канцэнтраваныя (якія практычна не змяшчаюць ваду) растворы этылавага спірту, воцатнай і сернай кіслаты. У выніку награвання сумесі зыходных рэчываў складаны эфір выдаляецца з рэакцыйнай сумесі ў выглядзе газу і потым кандэнсуецца ў прабірцы-прыёмніку:

Мал. 38.1. Атрыманне складанага эфіру

Выдаленне этылавага эфіру воцатнай кіслаты з рэакцыйнай сумесі тлумачыцца тым, што сярод усіх рэчываў, якія ўдзельнічаюць у рэакцыі, этылавы эфір воцатнай кіслаты мае найменшую тэмпературу кіпення tкіп = 77 °С. Параўнальна невысокая тэмпература кіпення складанага эфіру абумоўлена тым, што ў яго малекуле адсутнічаюць палярныя групы img OH, такім чынам, паміж малекуламі эфіру не могуць утварацца вадародныя сувязі. У малекулах вады, этанолу, воцатнай і сернай кіслот змяшчаюцца групы img OH, таму ў гэтых рэчывах маюцца вадародныя сувязі і іх тэмпературы кіпення вышэйшыя, чым у этылавага эфіру воцатнай кіслаты.