§ 38. Складаныя эфіры

Фізічныя ўласцівасці

Складаныя эфіры найпрасцейшых карбонавых кіслот і спіртоў уяўляюць сабой вадкасці, часта маюць прыемны пах садавіны ці кветак. Напрыклад, пентылавы эфір воцатнай кіслаты мае пах груш, пентылавы эфір бутанавай кіслаты — пах абрыкосаў, бутылавы эфір бутанавай кіслаты — ананасаў і г. д. Сапраўды, прыемныя пахі кветак і садавіны часта абумоўлены наяўнасцю ў іх саставе складаных эфіраў.