§ 19. Араматычныя вуглевадароды. Бензол, будова малекулы
Пытанні і заданні
1. У чым заключаецца галоўная асаблівасць будовы малекулы бензолу? Чаму бензол не ўступае ў якасныя рэакцыі на двайныя C C сувязі?
2. Якія хімічныя рэакцыі (далучэння або замяшчэння) больш характэрны для бензолу і чаму? Прывядзіце ўраўненні рэакцый этэну з бромнай вадой і бензолу з бромам у прысутнасці каталізатара.
3. Напішыце структурную формулу бліжэйшага гамолага бензолу — талуолу. Колькі атамаў вугляроду ў малекуле талуолу ляжыць у адной плоскасці?
4. Сярод рэчываў, прыведзеных на малюнку 19.3, укажыце ізамеры.
5. Выведзіце агульную формулу гамалагічнага рада бензолу.
6. У выніку спальвання 1,17 г цвёрдага пры нармальных умовах вуглевадароду было атрымана 2,016 дм3 (н. у.) вуглякіслага газу і 0,81 г вады. Вуглевадарод не абясколервае бромную ваду. Устанавіце структурную формулу гэтага злучэння.