§ 18. Алкіны

*Метады атрымання алкінаў

Дэгідрагалагенаванне дыгалагенвытворных алканаў

Ацэтылен можна атрымаць дэгідрагалагенаваннем 1,2-дыбромэтану спіртавым растворам шчолачы:

img

Як бачна, ад адной малекулы дыгалагенвытворнага адшчапляюцца дзве малекулы бромавадароду, у выніку ўтвараецца ацэтылен.

Ці можна атрымаць ацэтылен уздзеяннем спіртавога раствору шчолачы на 1,1-дыбромэтан?