§ 18. Алкіны
Атрыманне ацэтылену
1. Карбідны спосаб
Ацэтылен атрымліваюць у выніку дзеяння вады на карбід кальцыю СаС2. Чысты карбід кальцыю ўяўляе сабой цвёрдае белае рэчыва без паху. Тэхнічны прадукт мае шэры колер і непрыемны пах з-за наяўнасці дамешак.
Карбід кальцыю бурна рэагуе з вадой, пры гэтым вылучаецца ацэтылен:
Для атрымання карбіду кальцыю выкарыстоўваюць вапняк (СаСО3), пры награванні якога ўтвараецца аксід кальцыю. Потым аксід кальцыю спякаюць з вугалем у электрапечы пры тэмпературы прыкладна 2000 °С:
2. Піроліз метану
Яшчэ адным спосабам атрымання ацэтылену з’яўляецца частковае тэрмічнае раскладанне метану. Вы ўжо ведаеце, што калі алканы нагрэць да высокай тэмпературы (падвергнуць піролізу), то яны раскладаюцца на вуглярод і вадарод (§ 10). Аказваецца, адным з прамежкавых прадуктаў піролізу метану з’яўляецца ацэтылен. Каб прадухіліць раскладанне ацэтылену, які ўтвараецца пры высокай тэмпературы (прыкладна 1500 °С), прадукты рэакцыі хутка ахалоджваюць. Працэс, які працякае, можна паказаць ураўненнем:
З іншымі метадамі атрымання алкінаў вы можаце пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.
Вуглевадароды нецыклічнай будовы, у малекулах якіх маецца адна трайная сувязь, называюцца алкінамі.
Агульная формула алкінаў CnH2n–2.
Трайная сувязь у малекулах алкінаў уключае адну σ- і дзве π-сувязі.
Характэрнымі для алкінаў з’яўляюцца рэакцыі далучэння па трайной сувязі. Пры гэтым адбываецца расшчапленне π-сувязей. Алкіны могуць далучаць галагены, вадарод, галагенавадароды.
Рэакцыі абясколервання раствору перманганату калію і бромнай вады з’яўляюцца якаснымі рэакцыямі на кратную (двайную і трайную) сувязь.
Ацэтылен атрымліваюць дзеяннем вады на карбід кальцыю і піролізам метану.
Алкіны ізамерны алкадыенам.