§ 18. Алкіны

Ізамерыя алкінаў

Алкінам, таксама як і алкенам, уласціва ізамерыя становішча кратнай сувязі і ізамерыя вугляроднага шкілета:

img

Звярніце ўвагу, што ў алкінаў ізамерыя вугляроднага шкілета магчыма пачынаючы з рэчыва, якое змяшчае пяць атамаў вугляроду ў малекуле.

Як ужо ўпаміналася, алкіны і алкадыены маюць аднолькавую агульную формулу CnH2n–2. Таму алкіны будуць ізамерны алкадыенам. Такія ізамеры называюцца міжкласавымі. Напрыклад, формулу C4H6 маюць рэчывы:

img