§ 15. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці алкенаў
Пытанні і заданні
1. Напішыце ўраўненні рэакцый далучэння да этылену і прапілену: а) вадароду; б) хлору. Назавіце прадукты рэакцый. Як на практыцы можна адрозніць метан і этылен?
2. Напішыце ўраўненне рэакцыі бромавадароду з бутэнам-2. Назавіце прадукт рэакцыі.
3. Да бромнай вады дабавілі лішак раствору гексэну-1 у гептане. Якія з’явы будуць назірацца пры гэтым? Напішыце ўраўненне рэакцыі, якая працякае.
4. Напішыце схему рэакцыі ўзаемадзеяння прапілену з водным растворам перманганату калію.
5. У выніку полімерызацыі этылену атрыманы палімер масай 140 г, які змяшчае 1,505 ∙ 1022 макрамалекул. Вылічыце: а) сярэднюю малярную масу палімера; б) ступень полімерызацыі.
6. Пасля прапускання праз шклянку з бромнай вадой (лішак) 20 дм3 (н. у.) сумесі этану і этылену маса шклянкі павялічылася на 20 г. Вызначце аб’ём (н. у.) этану ў сумесі газаў.
7*. Напішыце схемы рэакцый, з дапамогай якіх можна атрымаць 2,2,3,3-тэтраметылбутан з 2-метылбутэну.
Вы можаце пазнаёміцца з асаблівасцямі працякання рэакцый далучэння да несіметрычных алкенаў, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.