§ 15. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці алкенаў

Хімічныя ўласцівасці

Дзякуючы наяўнасці ў малекуле π-сувязі, рэакцыйная здольнасць алкенаў намнога вышэйшая, чым у алканаў. Нагадаем, што для алканаў характэрны рэакцыі замяшчэння. Для алкенаў характэрнымі з’яўляюцца рэакцыі далучэння:

img

Гэтыя рэакцыі суправаджаюцца разрывам π-сувязі, так як яна менш трывалая, чым σ-сувязь.

У рэакцыі далучэння алкены ўступаюць у значна больш мяккіх умовах, чым алканы ў рэакцыі замяшчэння. Рэакцыі замяшчэння для алкенаў нехарактэрны.