§ 15. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці алкенаў
Фізічныя ўласцівасці
Па фізічных уласцівасцях алкены мала адрозніваюцца ад алканаў з тым самым лікам атамаў вугляроду ў малекуле. Так, алкены з лікам атамаў вугляроду у малекуле 2–4 пры пакаёвай тэмпературы з’яўляюцца бясколернымі газамі. Алкены з лікам атамаў вугляроду ў малекуле ад 5 да 17 — вадкасці. Алкены з яшчэ большым лікам атамаў вугляроду ў малекуле (ад 18 і больш) уяўляюць сабой цвёрдыя рэчывы. Тэмпературы кіпення некаторых алкенаў неразгалінаванай будовы прыведзены ў табліцы 15.1.
Назва | Структурная формула | Тэмпература кіпення (tкіп, °С) |
Этан | СН2 ![]() |
–104 |
Прапен | СН2 ![]() ![]() |
–48 |
Бутэн-1 | СН2 ![]() ![]() ![]() |
–6 |
Пентэн-1 | СН2 ![]() ![]() ![]() |
30 |
Гексэн-1 | СН2 ![]() ![]() ![]() |
64 |
Гептэн-1 | СН2 ![]() ![]() ![]() |
93 |
Актэн-1 | СН2 ![]() ![]() ![]() |
122 |
Таксама як і алканы, алкены нерастваральныя ў вадзе, але добра раствараюцца ў арганічных растваральніках.
Шчыльнасць алкенаў меншая, чым у вады.