§ 11. Устанаўленне формулы арганічнага рэчыва
Пытанні і заданні
1. Вуглевадарод змяшчае 81,8 % вугляроду па масе. Устанавіце формулу вуглевадароду.
2. Газападобны вуглевадарод мае шчыльнасць 0,714 г/дм3 (н. у.). Вызначце малярную масу вуглевадароду. Выведзіце яго малекулярную формулу.
3. Вуглевадарод змяшчае 83,72 % вугляроду і 16,28 % вадароду па масе. Устанавіце яго найпрасцейшую і сапраўдную формулы. Напішыце структурныя формулы ўсіх рэчываў, якія задавальняюць умове задачы.
4. Малярная маса рэчыва А роўна 72 г/моль. Пры згаранні 1,44 г гэтага рэчыва ў лішку кіслароду атрымалі вуглякіслы газ масай 4,4 г і ваду масай 2,16 г. Устанавіце малекулярную формулу рэчыва А і прывядзіце структурныя формулы ўсіх рэчываў, якія маюць такую малекулярную формулу.
5. У выніку спальвання ў кіслародзе арганічнага злучэння масай 1,38 г атрымана 2,64 г СО2 і 1,62 г вады. Устанавіце малекулярную формулу арганічнага злучэння, калі вядома, што яго малекула змяшчае адзін атам кіслароду. Напішыце магчымыя структурныя формулы гэтага злучэння.
6*. Вуглевадарод спалілі ў лішку кіслароду. Пасля выдалення лішку кіслароду газападобная сумесь прадуктаў згарання мае сярэднюю малярную масу, роўную 30 г/моль (110 °С, атмасферны ціск). Устанавіце малекулярную формулу вуглевадароду.
Вы можаце пазнаёміцца з цыклаалканамі — насычанымі вуглевадародамі, у малекулах якіх маецца цыкл з атамаў вугляроду, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.