§ 10. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне алканаў

*Атрыманне алканаў

Награванне солей карбонавых кіслот са шчолаччу

Алканы можна атрымаць награваннем натрыевых солей карбонавых кіслот з гідраксідам натрыю. Так, пры награванні цвёрдай сумесі натрыевай солі воцатнай кіслаты (ацэтату натрыю) з гідраксідам натрыю ўтвараецца метан. Ураўненне рэакцыі:

img

Рэакцыя Вюрца

Адным з лабараторных метадаў атрымання алканаў з’яўляецца рэакцыя Вюрца, якая заключаецца ва ўзаемадзеянні галагенвытворных алканаў з металічным натрыем. У якасці прыкладу прывядзём рэакцыю атрымання этану:

img

Відавочна, што дадзеную рэакцыю трэба выкарыстоўваць для атрымання алканаў сіметрычнай будовы, гэта значыць, якія складаюцца з двух аднолькавых частак.

Рэакцыя названа ў гонар яе першаадкрывальніка — французскага хіміка Шарля Адольфа Вюрца (1817—1884).