§ 9. Наменклатура алканаў

Пытанні і заданні

1. Прывядзіце структурныя формулы вуглевадародных радыкалаў метылу, этылу і прапілу.

2. Назавіце па наменклатуры ІЮПАК рэчывы, формулы якіх:

img img
img img

3. Састаўце структурныя формулы ўсіх ізамераў н-гексану. Назавіце гэтыя рэчывы па наменклатуры ІЮПАК.

4. Напішыце структурныя формулы наступных вуглевадародаў:

а) 2,4-дыметылгептан;

б) 3,3-дыэтылгексан;

в) 2,3,3,4-тэтраметыл-4,5-дыэтылактан.

5. Якія з прыведдзеных назваў алканаў складзены правільна:

а) 2,3,4-трыметыл-2-этылпентан;

б) 1,1-дыметыл-3-этылпентан;

в) 2,2,4,5-тэтраметыл-3-этылгептан;

г) 3,3-дыэтылпентан;

д) 4,5-дыметыл-4-этылгексан?

Выправіце дапушчаныя памылкі.