§ 25. Правілы ўжывання фразеалагізмаў у маўленні

Практыкаванне 207

Устаўце ў сказы прапушчаныя фразеалагізмы з кампанентамі-лічэб­ні­камі ў адпаведнасці з прыведзенымі лексічнымі значэннямі.
Запішыце сказы, замяніўшы лічбы словамі.

Сказ Значэнне фразеалагізма
1. Дзянёк быў сонечны, і апранутая ў цёплы кажух Маечка была ... ад радасці (У. Краўчанка). ‘быць бязмерна шчаслівым, вельмі задаволеным’
2. — А я дзень пры дні сяджу ... і свету белага не бачу, — звычайна скардзіўся Пцічкін (І. Новікаў). ‘не выходзячы з дому, з памяшкання’
3. Аксён Каль верыць у праўду, у тую адвечную праўду, якой так прагна чакае народ і якая ... хаваецца ад яго (Я. Колас). ‘недзе далёка і надзейна (таіць, хаваць)’
4. Месца пад падлогай, кожную дошку самой падлогі Міколка ведаў ... , бо не раз рабіў ён налёты сюды са сваімі таварышамі (М. Лынькоў). ‘(ведаць) вельмі добра, грунтоўна, да дробязей’
5. Марчук вам ... : ён пляменнік вашай стрыечнай цёткі (Я. Радкевіч). ‘вельмі далёкі сваяк’

Д л я  д а в е д к і: у 4 сценах; 10 (7) вада на кісялі; на 7 небе; за (пад) 7 зам­камі (за 7 пячаткамі); як свае 5 пальцаў.