Літаратура эпохі Сярэдневякоўя (ХІ—ХV стагоддзі)
* Пытанні
1. Растлумачце паняцце «кірылічная пісьменнасць». Што вам вядома пра яе заснавальнікаў? | |||||||
1–1. Запішыце свае імя і прозвішча кірыліцай і глаголіцай. Якая азбука больш дакладна перадае іх гучанне? | |||||||
2. Чаму літаратура Сярэдневякоўя мела рэлігійны характар? Як гэта звязана з распаўсюджваннем хрысціянства? | |||||||
2–1. Паразважайце, чаму ў літаратуры Сярэдневякоўя колькасна пераважаюць перакладныя царкоўна-рэлігійныя творы. | |||||||
3. Дзе і якім чынам адбывалася тыражаванне тэкстаў тагачаснай кніжнасці? | |||||||
4. Чым выклікана ўзнікненне такога жанру, як летапіс? | |||||||
4–1. Вызначце, якія звесткі ў прыведзеным урыўку з «Фізіялога» адпавядаюць рэчаіснасці: «Пра змяю. Калі змяя ідзе піць ваду, яна пакідае яд у сваім гняздзе. Каб не атруціць тых, хто п’е пасля яе. А ты, чалавеча, калі ідзеш у святую царкву, пакінь усялякую злосць дома». Як у ім праяўляецца паралелізм? Чаму ў тэкстах прыродазнаўчага зместу Сярэдневякоўя маглі быць фактычныя недакладнасці? |
|||||||
5. Уявіце, што вядомы інтэрнэт-рэсурс збірае меркаванні грамадства па наступным дыскусійным пытанні: «Які чалавек мог стаць героем твора ў старажытнасці?», і напішыце твіт-адказ на прапанаванае пытанне. | |||||||
6. Што сёння вядома пра Кірыла Тураўскага? Чаму пра яго захавалася няшмат звестак? | |||||||
7. Чаму да імя асветніка дадавалася Тураўскі? Імёны якіх іншых дзеячаў Сярэдневякоўя мелі тапанімічную частку? Чаму іх нельга лічыць прозвішчамі? | |||||||
8. Творы якіх жанраў са спадчыны Кірыла Тураўскага дайшлі да нашых дзён? У чым заключаецца асветніцкая функцыя кожнага з іх? | |||||||
9. Што агульнага можна заўважыць у жыцці і творчасці Ефрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага? | |||||||
10. Якія думкі Кірыла Тураўскага можна назваць сучаснымі? Аргументуйце адказ. | |||||||
11. Складзіце сінквейн1 на тэму «Кірыл Тураўскі».
|
|||||||
12. Паспрабуйце сябе ў якасці аратара. Па ўзоры твора Кірыла Тураўскагастварыце слова з нагоды свята (значнай падзеі, добрай адзнакі) або пахвалу свайму сябру (бацькам). | |||||||
13. Адшукайце ў інтэрнэце або бібліятэцы творы, галоўнымі героямі якіх з’яўляюцца гістарычныя дзеячы Сярэдневякоўя. Чаму іх вобразы актыўна ўводзілі ў свае тэксты беларускія пісьменнікі? | |||||||
1 Сінкве´йн — японская пяцірадковая вершаваная форма, якая ў нерыфмаваным выглядзе стала выкарыстоўвацца для навучання творчаму мысленню. |