Літаратура эпохі Сярэдневякоўя (ХІ—ХV стагоддзі)

* Пытанні

1. Растлумачце паняцце «кірылічная пісьменнасць». Што вам вядома пра яе заснавальнікаў?
1–1. Запішыце свае імя і прозвішча кірыліцай і глаголіцай. Якая азбука больш дакладна перадае іх гучанне? 
2. Чаму літаратура Сярэдневякоўя мела рэлігійны характар? Як гэта звязана з распаўсюджваннем хрысціянства?
2–1. Паразважайце, чаму ў літаратуры Сярэдневякоўя колькасна пераважаюць перакладныя царкоўна-рэлігійныя творы. 
3. Дзе і якім чынам адбывалася тыражаванне тэкстаў тагачаснай кніжнасці?
4. Чым выклікана ўзнікненне такога жанру, як летапіс?

4–1. Вызначце, якія звесткі ў прыведзеным урыўку з «Фізіялога» адпавядаюць рэчаіснасці: «Пра змяю. Калі змяя ідзе піць ваду, яна пакідае яд у сваім гняздзе. Каб не атруціць тых, хто п’е пасля яе. А ты, чалавеча, калі ідзеш у святую царкву, пакінь усялякую злосць дома». Як у ім праяўляецца паралелізм? Чаму ў тэкстах прыродазнаўчага зместу Сярэдневякоўя маглі быць фактычныя недакладнасці? 

5. Уявіце, што вядомы інтэрнэт-рэсурс збірае меркаванні грамадства па наступным дыскусійным пытанні: «Які чалавек мог стаць героем твора ў старажытнасці?», і напішыце твіт-адказ на прапанаванае пытанне.
6. Што сёння вядома пра Кірыла Тураўскага? Чаму пра яго захавалася няшмат звестак?
7. Чаму да імя асветніка дадавалася Тураўскі? Імёны якіх іншых дзеячаў Сярэдневякоўя мелі тапанімічную частку? Чаму іх нельга лічыць прозвішчамі?
8. Творы якіх жанраў са спадчыны Кірыла Тураўскага дайшлі да нашых дзён? У чым заключаецца асветніцкая функцыя кожнага з іх?
9. Што агульнага можна заўважыць у жыцці і творчасці Ефрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага?
10. Якія думкі Кірыла Тураўскага можна назваць сучаснымі? Аргументуйце адказ.

11. Складзіце сінквейн1 на тэму «Кірыл Тураўскі».

Структура Прыклад Уласны сінквейн

тэма
2 прыметнікі
3 дзеясловы
4 словы (фраза,
сказ)
1 назоўнік

Паэзія Куляшова
Праўдзівая, моцная.
Цэліць, пранізвае, абнаўляе.
Расчытвае душу цэлага
пакалення.
Рэалізм

Кірыл Тураўскі
12. Паспрабуйце сябе ў якасці аратара. Па ўзоры твора Кірыла Тураўскагастварыце слова з нагоды свята (значнай падзеі, добрай адзнакі) або пахвалу свайму сябру (бацькам).
13. Адшукайце ў інтэрнэце або бібліятэцы творы, галоўнымі героямі якіх з’яўляюцца гістарычныя дзеячы Сярэдневякоўя. Чаму іх вобразы актыўна ўводзілі ў свае тэксты беларускія пісьменнікі?
Сінкве´йн — японская пяцірадковая вершаваная форма, якая ў нерыфмаваным выглядзе стала выкарыстоўвацца для навучання творчаму мысленню.