ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Літаратурны напрамак

Постмадэрнізм

У беларускай літаратуры постмадэрнізм з’явіўся не пасля мадэрнізму, як у многіх іншых, а пасля сацыялістычнага рэалізму. Такія перадумовы прывялі да наслаення ў літаратурных творах некалькіх напрамкаў: постмадэрнізм суседнічаў з рэалізмам і нават авангардызмам.

Камедыяграфія — сукупнасць камедый пэўнага аўтара, перыяду, літаратуры, эпохі. 
Каліграма — верш, радкі якога ўтвараюць сабой малюнак. У сучаснай літаратуры некаторыя асаблівасці постмадэрнізму можна акрэсліць так:

  1. адсутнасць адзіных эстэтычных крытэрыяў, адмаўленне аўтарытэтаў, адпаведнасць прынцыпу «кожнаму твору — свае правілы»;
  2. парадаксальнасць і крайнасці ў выяўленні ідэі твора, сціранне любых меж;
  3. успрыманне свету як адчужанага, пазбаўленага сэнсу і ўпарадкаванасці;
  4. двухсэнсоўнасць інтэрпрэтацыі, шматслойнасць мастацкіх тэкстаў;
  5. псеўдадакументалізм, «гульня ў рэальнасць»;
  6. цікавасць да таемнага, схаванага, эзатэрычнага; 
  7. знарочыста хаатычная, мазаічная кампазіцыя і прыхільнасць да мантажу, калажу, розных відаў пераасэнсавання і цытавання;
  8. вольнае і часам іранічнае стаўленне да класікі, парадзіраванне;
  9. цьмянасць аўтарскага «я», імкненне аўтара адсутнічаць у творы або схавацца пад маскай.

Працэс з’яўлення ў літаратуры новых мастацкіх напрамкаў і метадаў няспынны. Аднак у сучаснай беларускай літаратуры не ўсе яны аднолькава замацаваліся або атрымалі развіццё. Адны зніклі, іншыя відазмяніліся праз грамадскія і культурныя падзеі, займелі новае напаўненне, гучанне.