Печатать книгуПечатать книгу

ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Літаратурны напрамак

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 10 клас
Книга: ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Літаратурны напрамак
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 21 Сентябрь 2024, 06:23

Літаратурны напрамак

Літаратурны напрамак

Паводле перыядызацыі можна заўважыць, што з развіццём літаратуры напрамкі і плыні змяняліся, часам існавалі паралельна, часам аднаўляліся ў новым выглядзе.

Літаратурны напрамак — твopчae aдзiнcтвa гpyп лiтapaтapaў пэўнaгa гicтapычнaгa пepыядy, блiзкix пa cвeтaпoглядзe i мacтaцкaй мaнepы.

Пpaдcтaўнiкi пэўнага лiтapaтypнaгa нaпpaмкy pacпpaцoўвaюць aгyльныя мaтывы i тэмaтыкy, кapыcтaюццa пaдoбнымi выяўлeнчымi cpoдкaмi. Часта ўтвapaюць лiтapaтypнyю суполку і выдaюць часопіс або альманах.

Літаратурныя напрамкі вырастаюць на глебе творчых метадаў, мастацкіх стыляў. У літаратуры агульнапрызнанымі сталі напрамкі і стылі рэнесансу, барока, класіцызму, сентыменталізму, рамантызму, рэалізму, мадэрнізму, постмадэрнізму.

Рэнесанс

Эстэтыка Рэнесансу стала адказам культуры на схаластыку і дагматызм Сярэдневякоўя, што выявілася ў з’яўленні пратэстантызму. Гэты этап таксама называюць Адраджэннем, што азначае абнаўленне, зварот пісьменнікаў, мысліцеляў, мастакоў да антычнай культуры і перайманне яе ўзнёслых ідэалаў. 

Схаластыка —
сярэдневяковая філасофія, у якой дзеля тэарэтычнага абгрунтавання рэлігійных дагматаў выкарыстоўваюцца фармальныя, абстрактныя лагічныя аргументы.


Рэнесансны стыль мае на ўвазе погляд на антычнасць вачыма людзей з Сярэдневякоўя — прадстаўнікоў розных сацыяльных слаёў, перш за ўсё гараджан, якія вывучалі філасофію, а таксама паэтаў, мастакоў. Аб’ектам пазнання для іх у мастацтве і навуках стаў чалавек. Адсюль і назва гэтых дзеячаў — гуманісты.

У еўрапейскіх літаратурах запатрабаваным эпічным жанрам Рэнесансу была навела, у лірыцы найбольш ярка праявіўся санет, набыла папулярнасць драматургія. У літаратуры Вялікага Княства Літоўскага развіваліся жанры сілабічнай паэзіі (у ліку іншых — эпічная паэма), рэлігійна-філасофскай публіцыстыкі, летапіснай, мемуарнай літаратуры, дзелавога пісьменства, што адлюстравалася ў творчасці Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага.

Барока

Сутнасныя асновы барока выявіліся падчас грамадскіх, рэлігійных, навуковых узрушэнняў (напрыклад, рэфармацыйны рух, вучэнне Мікалая Каперніка). Падчас эпохі барока часткова разбурылася антычнае ўяўленне пра свет як разумнае і ўсталяванае адзінства, змяніўся рэнесансны падыход да асобы як каштоўнасці. Рэлігійна-схаластычны светапогляд Сярэдневякоўя не аднавіўся ў поўнай меры. Гэта «раздарожжа» на шляху развіцця літаратуры ўвасобілася ў
эстэтыцы барока. Па-першае, чалавек у творах гэтага перыяду знаходзіцца ў нявызначанай пазіцыі — ён «і ўсё, і ніхто», таму яго перапаўняюць перад ім драматычным, часта небяспечным, поўным таямнічых знакаў, супярэчлівым. Гэты свет можа спалучаць рысы рэальнасці і ілюзіі, прыгожага і агіднага, пачуццёвага і рацыянальнага.

Такі шырокі дыяпазон сэнсаў перадаецца ў творах барока незвычайнымі разгорнутымі метафарамі, іншасказаннямі, сімваламі. Жанры барока абнаўляюцца, узбагачаюцца за кошт набыткаў іншых родаў і відаў культуры.

Выдзяляюць «высокае» (арыстакратычнае, элітарнае) і «нізкае» (дэмакратычнае, масавае) барока.
«Высокае» адрозніваецца цягай да рэдкага, выбітнага, 
экзатычнага, а «нізкае» — да штодзённага, грубаватага, камічна-парадыйнага.
Часам у беларускай літаратуры выдзяляюць яшчэ «сярэдняе» 
барока — творы, якія прызначаліся для гараджан і збяднелых шляхціцаў.

Прадстаўніком «высокага» барока, напрыклад, быў Сімяон Полацкі, «нізкага» — аўтары інтэрмедый, батлейкавых спектакляў, палітычнай сатыры.

Класіцызм

Класіцысцкія творы мастацтва сталі вынікам звароту грамадства да класічных узораў антычнасці з іх упарадкаванасцю, значнасцю, дакладнасцю, строгім падзелам на прыгожае і агіднае, трагічнае і камічнае, высокае і нізкае. 

Літаратурныя тэксты класіцызму маюць пэўныя асаблівасці: 

  1. інтэлектуальнае асэнсаванне жыццёвых з’яў;
  2. імкненне да абсалютнага ідэалу;
  3. перамога грамадзянскага абавязку над пачуццёвымі памкненнямі героя.

Таму і персанажы класіцысцкай літаратуры манументальныя, значныя (падзвіжнікі, цары, палкаводцы). А жанры дакладна размежаваны на высокія (ода, трагедыя і інш.) і нізкія (байка, камедыя і інш.).

 Трагедыя класіцызму была падпарадкавана пэўнаму рэгламенту:
1) адзінства месца дзеяння на працягу ўсіх пяці актаў; 
2) адзінства самога дзеяння, дзе сюжэт павінен быў паказвацца цалкам — ад завязкі да развязкі; 
3) адзінства часу, калі ўсе падзеі змяшчаліся прыкладна ў тры гадзіны.

Беларуская літаратура адгукнулася на класіцызм апасродкавана — праз парадыйна-сатырычныя творы Вікенція Равінскага «Энеіда навыварат» і Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе», дзе «высокае » (багі і героі) «пераапранута» ў «нізкае» (простых сялян). І таму пазнаць рысы класіцызму ў іх даволі складана.

Сентыменталізм

Сентыменталісты бачылі галоўную мэту ў пазнанні ўнутранага свету чалавека, яго сяброўскіх або інтымных пачуццяў, якія часта выяўляліся на фоне прыроды. Сацыяльны статус героя не меў вырашальнага значэння: персанажамі сентыменталісцкіх твораў маглі стаць і збяднелы шляхціц, і сялянка — іх памкненні і перажыванні сцвярджаліся як вартыя і самакаштоўныя. Сюжэт мог быць аддалены ад грамадска-палітычных падзей, замкнуты ў міжасабовых стасунках. Такія сюжэты ўвасабляліся ў жанрах ідыліі, пастаралі, сентыментальнай аповесці, перапіскі. Сентыменталізм паўплываў на вершы Яна Чачота, творчасць Яна Баршчэўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Сентыменталізм яшчэ называюць перадрамантызмам, бо ён папярэднічаў гэтаму напрамку.

Рамантызм

Прадстаўнікі рамантызму адмаўлялі строгія правілы класіцысцкіх твораў, бачылі навакольнае як адлюстраванне двух супрацьлеглых светаў — дасканалага ідэальнага і недасканалага рэальнага. Яны імкнуліся выявіць незалежнага героя, што безнадзейна змагаецца з рэчаіснасцю, грамадствам, якое яго не разумее. Гэты ідэаліст, адзінокі летуценнік, змагар называецца ў літаратуразнаўстве рамантычным героем. Вялікую долю ўвагі рамантыкі надавалі індывідуальнаму характару асобнага персанажа і народнаму характару. Цікавасць да нацыянальнай самабытнасці прывяла да распаўсюджвання твораў гістарычнай тэматыкі. Папулярнымі жанрамі рамантызму былі балада, паэма, элегія, раман, рамантычная казка.

У сусветнай літаратуры факт з’яўлення рамантычных твораў — гэта сведчанне нацыянальнага і культурнага самасцвярджэння этнасу. У беларускай літаратуры гэты факт засведчыла перш за ўсё паэзія Янкі Купалы.

У другой палове ХІХ стагоддзя з рамантычнай мастацкай сістэмай перасякаліся два новыя напрамкі — неарамантызм і сімвалізм. У беларускай літаратуры даволі ярка праявіўся неарамантызм. 

У пачатку ХХ стагоддзя прынцыпы рамантызму відазмяніліся пад уплывам сучаснасці: новыя рамантыкі (неарамантыкі) верылі ў моцную, яркую асобу, сцвярджалі адзінства ідэальнага і рэальнага, мары і явы.
Неарамантыкаў не задавальняў працэс дэгераізацыі літаратуры, заняпаду эпічных сюжэтаў — і яны імкнуліся абудзіць у чытачоў прагу подзвігу, імкненне да прыгод. Свет неарамантычнай літаратуры поўны загадак, нечаканасцей і небяспекі, але ў ім дзейнічаюць людзі, якія самі выбіраюць свой шлях, стараюцца не здрадзіць сабе, захаваць самапавагу. І таму іх жыццё аказваецца поўным, яскравым і прыцягальным.
Беларуская літаратура гэтага часу ўзбагацілася такімі творамі, як, напрыклад, зборнік Янкі Купалы «Спадчына», паэма «Курган», а таксама паэзіяй Цёткі, Максіма Багдановіча, прозай Міхася Зарэцкага (апавяданне «Дзіўная»). У другой палове ХХ стагоддзя традыцыі рамантычнага адлюстравання рэчаіснасці працягнуў Уладзімір Караткевіч (аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»).

Рэалізм

Галоўная рыса рэалізму — гэта адлюстраванне праўды жыцця сродкамі тыпізацыі.
Для твораў гэтага метаду характэрна наступнае:

  1. героі — звычайныя людзі ў звычайных абставінах;
  2. характары персанажаў псіхалагічна цэласныя, пры гэтым складаныя, супярэчлівыя;
  3. грамадскае жыццё абумоўлівае працэсы фарміравання духоўнага свету героя; 
  4. дакладная адпаведнасць рэчаіснасці ў творы становіцца мерай яго мастацкасці.

Сярод жанраў, прыдатных для рэалістычнага ўзнаўлення рэчаіснасці, тэарэтыкі літаратуры найчасцей называюць апавяданне, аповесць, раман.
Рысы раэлістычнага светабачання ў беларускай літаратуры можна заўважыць ужо ў творчасці аўтараў ХІХ стагоддзя. Пры гэтым класічны рэалістычны эпас сусветнага значэння ў беларускай літаратуры прадстаўлены творчасцю Якуба Коласа (паэмы, апавяданні, аповесці («У палескай глушы»)) і Максіма Гарэцкага (апавяданні («Літоўскі хутарок»), аповесці, раманы) ужо ў ХХ стагоддзі. 

У літаратурах народаў Савецкага Саюза выпрацаваўся напрамак сацыялістычнага рэалізму, творы якога павінны былі ўзнаўляць рэчаіснасць стваральнага будаўніцтва новай краіны. Галоўным героем становіцца персанаж з выключнымі маральнымі якасцямі (звычайна чалавек працы), які змагаецца з праявамі старога ладу і перамагае. Мэта твораў сацыялістычнага рэалізму — сцвярджэнне ідэалаў сацыялістычнага грамадства ў даступнай для простага чалавека форме. 

Ідэалагічныя абмежаванні не перашкодзілі таленавітым беларускім пісьменнікам выявіць сябе ў гэтым напрамку.

Камедыяграфія — сукупнасць камедый пэўнага аўтара, перыяду, літаратуры, эпохі.

Пра тое сведчаць рэалістычная проза Васіля Быкава («Незагойная рана», «Жураўліны крык»), Івана Мележа («Палеская хроніка»), вострасюжэтныя аповесці пра сучаснікаў Івана Шамякіна («Непаўторная вясна»), камедыяграфія Кандрата Крапівы («Хто смяецца апошнім»), Андрэя Макаёнка
(«Выбачайце, калі ласка!»), драматычныя творы Аляксея Дударава («Вечар») і інш.

Мадэрнізм

Мадэрнісцкае светаадчуванне звязана з крызісам традыцыйных каштоўнасцей у культуры, упадніцтвам. У літаратуры гэты погляд выявіўся ў мадэрнізме (сімвалізм, імпрэсіянізм, неарамантызм) і авангардызме (экспрэсіянізм, футурызм, імажынізм). 

Творчыя пошукі аўтараў, якія імкнуліся пераадолець традыцыйны погляд на літаратуру, адысці ад канонаў, адмовіцца ад стандартызацыі і тыповасці, прывялі да з’яўлення абсалютна новых твораў: 

а) нязвыклага зместу (ірацыянальнага, пачуццёва-інтуітыўнага, фантастычнага);
б) з нязвыклым героем (не падобным да іншых, абстрактным, індывідуалізаваным);
в) нязвыклай формы (каліграмы, творы без знакаў прыпынку, вершы-«лесвічкі», паўтор аднаго і таго ж слова або сугучча).

Найчасцей мадэрністы выступаюць у лірычных вершаваных жанрах, але часам у літаратуры мадэрнізму можна сустрэць празаічныя і сінтэтычныя творы, індывідуальна-аўтарскія жанравыя формы.

Паводле меркавання літаратуразнаўца Вячаслава Рагойшы, дa ўлacнa бeлapycкix лiтapaтypныx нaпpaмкaў XX cтагоддзя мoжнa aднecцi мaлaднякiзм i ўзвышэнcтвa (aд нaзвaў лiтaратурных аб’яднaнняў 1920-х гадоў «Мaлaдняк» i «Узвышшa»).

Постмадэрнізм

У беларускай літаратуры постмадэрнізм з’явіўся не пасля мадэрнізму, як у многіх іншых, а пасля сацыялістычнага рэалізму. Такія перадумовы прывялі да наслаення ў літаратурных творах некалькіх напрамкаў: постмадэрнізм суседнічаў з рэалізмам і нават авангардызмам.

Камедыяграфія — сукупнасць камедый пэўнага аўтара, перыяду, літаратуры, эпохі. 
Каліграма — верш, радкі якога ўтвараюць сабой малюнак. У сучаснай літаратуры некаторыя асаблівасці постмадэрнізму можна акрэсліць так:

  1. адсутнасць адзіных эстэтычных крытэрыяў, адмаўленне аўтарытэтаў, адпаведнасць прынцыпу «кожнаму твору — свае правілы»;
  2. парадаксальнасць і крайнасці ў выяўленні ідэі твора, сціранне любых меж;
  3. успрыманне свету як адчужанага, пазбаўленага сэнсу і ўпарадкаванасці;
  4. двухсэнсоўнасць інтэрпрэтацыі, шматслойнасць мастацкіх тэкстаў;
  5. псеўдадакументалізм, «гульня ў рэальнасць»;
  6. цікавасць да таемнага, схаванага, эзатэрычнага; 
  7. знарочыста хаатычная, мазаічная кампазіцыя і прыхільнасць да мантажу, калажу, розных відаў пераасэнсавання і цытавання;
  8. вольнае і часам іранічнае стаўленне да класікі, парадзіраванне;
  9. цьмянасць аўтарскага «я», імкненне аўтара адсутнічаць у творы або схавацца пад маскай.

Працэс з’яўлення ў літаратуры новых мастацкіх напрамкаў і метадаў няспынны. Аднак у сучаснай беларускай літаратуры не ўсе яны аднолькава замацаваліся або атрымалі развіццё. Адны зніклі, іншыя відазмяніліся праз грамадскія і культурныя падзеі, займелі новае напаўненне, гучанне. 

Пытанні

  1. Якія мастацкія напрамкі прадстаўлены ў беларускім прыгожым пісьменстве?
Параўнайце з вядомымі вам напрамкамі рускай літаратуры.

2. Абапіраючыся на матэрыял вывучаных раздзелаў, запоўніце табліцу.