ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Літаратурны напрамак

Мадэрнізм

Мадэрнісцкае светаадчуванне звязана з крызісам традыцыйных каштоўнасцей у культуры, упадніцтвам. У літаратуры гэты погляд выявіўся ў мадэрнізме (сімвалізм, імпрэсіянізм, неарамантызм) і авангардызме (экспрэсіянізм, футурызм, імажынізм). 

Творчыя пошукі аўтараў, якія імкнуліся пераадолець традыцыйны погляд на літаратуру, адысці ад канонаў, адмовіцца ад стандартызацыі і тыповасці, прывялі да з’яўлення абсалютна новых твораў: 

а) нязвыклага зместу (ірацыянальнага, пачуццёва-інтуітыўнага, фантастычнага);
б) з нязвыклым героем (не падобным да іншых, абстрактным, індывідуалізаваным);
в) нязвыклай формы (каліграмы, творы без знакаў прыпынку, вершы-«лесвічкі», паўтор аднаго і таго ж слова або сугучча).

Найчасцей мадэрністы выступаюць у лірычных вершаваных жанрах, але часам у літаратуры мадэрнізму можна сустрэць празаічныя і сінтэтычныя творы, індывідуальна-аўтарскія жанравыя формы.

Паводле меркавання літаратуразнаўца Вячаслава Рагойшы, дa ўлacнa бeлapycкix лiтapaтypныx нaпpaмкaў XX cтагоддзя мoжнa aднecцi мaлaднякiзм i ўзвышэнcтвa (aд нaзвaў лiтaратурных аб’яднaнняў 1920-х гадоў «Мaлaдняк» i «Узвышшa»).