ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Літаратурны напрамак

Рэалізм

Галоўная рыса рэалізму — гэта адлюстраванне праўды жыцця сродкамі тыпізацыі.
Для твораў гэтага метаду характэрна наступнае:

  1. героі — звычайныя людзі ў звычайных абставінах;
  2. характары персанажаў псіхалагічна цэласныя, пры гэтым складаныя, супярэчлівыя;
  3. грамадскае жыццё абумоўлівае працэсы фарміравання духоўнага свету героя; 
  4. дакладная адпаведнасць рэчаіснасці ў творы становіцца мерай яго мастацкасці.

Сярод жанраў, прыдатных для рэалістычнага ўзнаўлення рэчаіснасці, тэарэтыкі літаратуры найчасцей называюць апавяданне, аповесць, раман.
Рысы раэлістычнага светабачання ў беларускай літаратуры можна заўважыць ужо ў творчасці аўтараў ХІХ стагоддзя. Пры гэтым класічны рэалістычны эпас сусветнага значэння ў беларускай літаратуры прадстаўлены творчасцю Якуба Коласа (паэмы, апавяданні, аповесці («У палескай глушы»)) і Максіма Гарэцкага (апавяданні («Літоўскі хутарок»), аповесці, раманы) ужо ў ХХ стагоддзі. 

У літаратурах народаў Савецкага Саюза выпрацаваўся напрамак сацыялістычнага рэалізму, творы якога павінны былі ўзнаўляць рэчаіснасць стваральнага будаўніцтва новай краіны. Галоўным героем становіцца персанаж з выключнымі маральнымі якасцямі (звычайна чалавек працы), які змагаецца з праявамі старога ладу і перамагае. Мэта твораў сацыялістычнага рэалізму — сцвярджэнне ідэалаў сацыялістычнага грамадства ў даступнай для простага чалавека форме. 

Ідэалагічныя абмежаванні не перашкодзілі таленавітым беларускім пісьменнікам выявіць сябе ў гэтым напрамку.

Камедыяграфія — сукупнасць камедый пэўнага аўтара, перыяду, літаратуры, эпохі.

Пра тое сведчаць рэалістычная проза Васіля Быкава («Незагойная рана», «Жураўліны крык»), Івана Мележа («Палеская хроніка»), вострасюжэтныя аповесці пра сучаснікаў Івана Шамякіна («Непаўторная вясна»), камедыяграфія Кандрата Крапівы («Хто смяецца апошнім»), Андрэя Макаёнка
(«Выбачайце, калі ласка!»), драматычныя творы Аляксея Дударава («Вечар») і інш.