ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Літаратурны напрамак

Сентыменталізм

Сентыменталісты бачылі галоўную мэту ў пазнанні ўнутранага свету чалавека, яго сяброўскіх або інтымных пачуццяў, якія часта выяўляліся на фоне прыроды. Сацыяльны статус героя не меў вырашальнага значэння: персанажамі сентыменталісцкіх твораў маглі стаць і збяднелы шляхціц, і сялянка — іх памкненні і перажыванні сцвярджаліся як вартыя і самакаштоўныя. Сюжэт мог быць аддалены ад грамадска-палітычных падзей, замкнуты ў міжасабовых стасунках. Такія сюжэты ўвасабляліся ў жанрах ідыліі, пастаралі, сентыментальнай аповесці, перапіскі. Сентыменталізм паўплываў на вершы Яна Чачота, творчасць Яна Баршчэўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Сентыменталізм яшчэ называюць перадрамантызмам, бо ён папярэднічаў гэтаму напрамку.