ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Літаратурны напрамак
Барока
Сутнасныя асновы барока выявіліся падчас грамадскіх, рэлігійных, навуковых узрушэнняў (напрыклад, рэфармацыйны рух, вучэнне Мікалая Каперніка). Падчас эпохі барока часткова разбурылася антычнае ўяўленне пра свет як разумнае і ўсталяванае адзінства, змяніўся рэнесансны падыход да асобы як каштоўнасці. Рэлігійна-схаластычны светапогляд Сярэдневякоўя не аднавіўся ў поўнай меры. Гэта «раздарожжа» на шляху развіцця літаратуры ўвасобілася ў
эстэтыцы барока. Па-першае, чалавек у творах гэтага перыяду знаходзіцца ў нявызначанай пазіцыі — ён «і ўсё, і ніхто», таму яго перапаўняюць перад ім драматычным, часта небяспечным, поўным таямнічых знакаў, супярэчлівым. Гэты свет можа спалучаць рысы рэальнасці і ілюзіі, прыгожага і агіднага, пачуццёвага і рацыянальнага.
Такі шырокі дыяпазон сэнсаў перадаецца ў творах барока незвычайнымі разгорнутымі метафарамі, іншасказаннямі, сімваламі. Жанры барока абнаўляюцца, узбагачаюцца за кошт набыткаў іншых родаў і відаў культуры.
Выдзяляюць «высокае» (арыстакратычнае, элітарнае) і «нізкае» (дэмакратычнае, масавае) барока. |
Прадстаўніком «высокага» барока, напрыклад, быў Сімяон Полацкі, «нізкага» — аўтары інтэрмедый, батлейкавых спектакляў, палітычнай сатыры.