§ 14. Правапіс літар У і Ў
Практыкаванне № 116
Размяркуйце пункты правіла напісання літар у і ў на дзве групы:
1) пішацца літара у;
2) пішацца літара ў.
Праілюструйце правілы прыкладамі.
- на канцы іншамоўных слоў не пад націскам
- пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і канцы слоў
- у пачатку ўласных назваў
- пасля знакаў прыпынку
- пад націскам
- пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны
- у іншамоўных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус