§ 10. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
Практыкаванне № 95
Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.
Растлумачце правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.
1. Трэба ж нагаварыцца пра дзяцей, пра сон, пра гарод, пра серы(а/я)лы (Г. Марчук).
2. Канец прыгожай, пятлястай рачулцы прыйшоў неўзабаве пасля вайны, калі пачала разгортвацца мелі(я/а)рацыя (А. Жук).
3. У дзяцей бясконцыя «чаму?», а ў старых — успаміны, асацы(а/я)цыі (Я. Брыль).
4. Але хлопцы не праяўлялі ініцы(а/я)тывы (І. Шамякін).
5. У невялікім агародчыку каля самай хаты раслі кветкі: ружы, флёксы, астры, глады(о/ё)лусы (Т. Мушынская).
6. Пі(я/а)ністу быццам перадалася частка гэтай стыхійнай сілы (Э. Луканскі).
Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказе з абагульняльным словам пры аднародных членах.