§ 9. Правапіс галосных Е, Ё, Я
Практыкаванне № 91
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Назавіце часткі, якія адпавядаюць кампазіцыйнай схеме гэтага тыпу.
Адна жанчына ў час вайны знайшла кволага шчанюка. Ён падрос і аказаўся прыгожым сенбернарам. Сабакам быў вельмі разумны. Аднойчы ён бег ля порта і ўбачыў, як матросы разгружаюць баржу, выносяць мяшкі, скруткі. Сабака пачаў дапамагаць ім. За гэта матросы далі яму кацялок з ежай. Сабака ўзяў яго за дужку і асцярожна панёс дадому. Галодная гаспадыня вельмі здзівілася. Раніцай сабака панёс пусты кацялок на прычал і зноў прыняўся за работу. Матросы прасачылі за сабакам. Яны былі вельмі ўражаны тым, як сенбернар клапаціўся пра сваю гаспадыню.
Вось так сабака аддзячыў жанчыне, якая ў час вайны, калі ўсе былі галодныя, пашкадавала і выкарміла яго, маленькага шчанюка (Паводле Л. Адамовіч).
Пісьмова перакажыце тэкст, дапоўніўшы яго апісаннем сенбернара.