§ 9. Правапіс галосных Е, Ё, Я
Практыкаванне № 88
Прачытайце тэкст. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку тэксту?
Школа мужнасці
Служыў Міхась у парашутна-д..сантных войсках. Н..далёка ад Каўнаса разм..шчаўся вучэбны баталь..н, дзе рыхтавалі с..ржантаў. В..йсковая служба — н..лёгкае выпр..баванне для к..жнага с..лдата, але яна гартуе мужчынскі характ..р. А паветраны д..сант — сапраўдная школа мужнасці. Гэта Міхась адчуў на с..бе з першых дз..н службы.
Был.. цяжка прывыкнуць пасля вольнага жыцця да армейскіх парадкаў. З досв..тку да позняга веч..ра, з н..в..лікімі перапынкамі на адпачынак, яны вучыліся в..йсковай справе. Нават такому дужаму хлопцу, як Міхась, был.. н..выносна цяжка перан..сіць шт..дзённыя нагрузкі воіна-д..сантніка. Але ён трымаўся, бо помніў, як перад войскам павучаў яго бацька: «Б..з цяжкасцей не бывае посп..хум» (Паводле М. Кукуця).
Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.
Ці згодны вы з тым, што без цяжкасцей не бывае поспеху? Складзіце вуснае выказванне (тып тэксту — апавяданне), якое б пацвердзіла або абвергла гэту думку.