§ 9. Правапіс галосных Е, Ё, Я
Практыкаванне № 85
На якой падставе прыведзеныя словы падзелены на групы?
Выправіце памылкі ў групоўцы слоў.
Запішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.
п..шчотны б..розавік л..снічоўка с..дзіба |
кашл..ць св..ткаваць ве..ць мул..ць |
тэл..фон п..йзаж г..рань шчаб..танне |
в..снавы ап..рацыя н..паўторны в..рашчака |
се..ць дзев..ць сув..зь ц..жкаваты |
СЯДЗІБА — СЯЛІБА | |
Сядзі´ба — жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам (звычайна ў сельскай мясцовасці): сядзіба лесніка. Сялі´ба — невялікі населены пункт у сельскай мясцовасці: сяліба Акопы. Няправільнае ўжыванне: музей-сяліба Агінскага (правільна: музей-сядзіба Агінскага). |