§ 9. Правапіс галосных Е, Ё, Я
Правіла
1. У беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: лёгкі, цётка, вёска. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з каранямі ёд-, ёт-: ёдафóрм, ётавáны, а таксама ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёгрáма, радыёстáнцыя, радыёантэ̀на. Калі першая частка складанага слова з’яўляецца асновай назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е: радыеакты́ўнасць, радыеметры́чны (у першым складзе перад націскам — літара я: радыямéтрыя, радыяхíмія). 2. У першым складзе перад націскам замест літар е, ё пішацца літара я: мёд — мядóвы, се'м — сямнáццаць. 3. У запазычаных словах у першым складзе перад націскам пішацца літара е: секýнда, кефíр, мелóдыя, Бетхóвен. 4. Літара е пішацца ў пачатку некаторых запазычаных слоў: ерэты́к, Еўрóпа, Еўпатóрыя. 5. Літара я захоўваецца на пісьме незалежна ад націску:
|