§ 6. Вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных

Практыкаванне № 55

Прачытайце прыказкі. Выпішыце словы (спалучэнні слоў), у якіх вы­маўленне не супадае з напісаннем. Карыстайцеся арфаэпічным слоўнікам беларус­кай мовы. Зрабіце фанетычны запіс слоў.

У з о р: не зловіш — [н’азло´в’іш].

1. Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возь­ме. 2. Ідучы па кладачцы, на бакі не глядзі. 3. Ідзі з лю­дзьмі, то не згубішся. 4. Не смейся з людзей — смейся з сябе ці са сваіх дзяцей. 5. Не бойся звяглівага, а бойся куслівага. 6. Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся і не дажджэшся. 7. Пусці свінню пагрэцца, то і самому не будзе дзе дзецца. 8. Без хлеба яда — да парога хада.

Запішыце па памяці 4-5 прыказак, вусна растлумачце іх сэнс.