*§ 48—2. Біём паўночных хвойных лясоў — тайга
Клімат
Клімат у тайзе халодны, з сярэднегадавымі тэмпературамі ад +5 °С да –5 °С. Узровень ападкаў вар’іруецца ад 200 да 750 мм у год. Вялікая частка ападкаў выпадае ў выглядзе снегу. Зімы ў хвойным лесе халодныя, працяглыя і сухія, з кароткім светлавым днём і невялікімі снегападамі. Лета ў тайзе адносна кароткае і халаднаватае з доўгім светлавым днём. Летам тэмпература паветра невысокая, таму вільгаць мала выпараецца, з прычыны чаго ў час вегетацыйнага перыяду зямля застаецца вельмі вільготнай.
Тэмпературныя ўмовы ў тайзе змяняюцца ад халаднаватых да выключна халодных. Самы цёплы месяц мае тэмпературу ад +10 °С да +19 °С, а самы халодны — ад –9 °С да –52 °С. Полюс холаду Паўночнага паўшар’я ляжыць у межах менавіта гэтай зоны. Вегетацыйны перыяд даволі кароткі, каля 3—4 месяцаў.