§ 47. Біямаса і прадукцыйнасць экасістэм

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Дайце азначэнне паняццяў «прадукцыя» і «біямаса» экасістэмы.
2. Якая прадукцыя называецца першаснай, а якая — другаснай? Чаму?
3. Што такое чыстая прадукцыя экасістэмы? Як яна змяняецца па меры развіцця экасістэмы?

    Складаныя пытанні

1. Першасная прадукцыя ў шыракалістым лесе запасіць да 12 × 106 кДж энергіі на 1 га ў год. У 1 кг біямасы прадуцэнтаў і кансументаў змяшчаецца 480 кДж энергіі. Плошча лесу роўна 1000 га, выдаткі на дыханне ў прадуцэнтаў складаюць 40 %. Колькі асобін кансументаў II парадку зможа пракарміцца за кошт гэтай прадукцыі, калі маса спажываемага корму на адну асобіну складае ў сярэднім 250 кг? Пераход энергіі ў мэтах харчавання падпарадкоўваецца правілу Ліндэмана.
2. Пералічаныя экасістэмы (сажалка, лес, луг) размясціце ў паслядоўнасці павелічэння паказчыка адносін прадукцыі да біямасы. Растлумачце прычыну адрозненняў дадзенага паказчыка ў гэтых экасістэмах. Як змяненне суадносін прадукцыі і біямасы ў экасістэме можа паўплываць на яе стан?

*Індывідуальнае дамашняе заданне. З дапамогай Інтэрнэту і іншых крыніц збярыце інфармацыю пра прадукцыйнасць розных відаў экасістэм вашага рэгіёна. Размясціце гэтыя экасістэмы ў паслядоўнасці, якая адлюстроўвае змяншэнне іх прадукцыйнасці. Растлумачце прычыну адрозненняў.