§ 46. Экалагічныя піраміды. Правіла Ліндэмана

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Сфармулюйце правіла Ліндэмана. У чым сутнасць правіла экалагічнай піраміды?
*2. Якія бываюць тыпы экалагічных пірамід? У чым асаблівасць піраміды лікаў?
3. Растлумачце, чаму ў экасістэме нельга выкарыстоўваць правіла Ліндэмана для этапаў пашавых ланцугоў, што ўключаюць паразітаў.
*4. Растлумачце, чаму ў водных экасістэмах экалагічная піраміда біямасы мае перавернутую форму ў пэўны момант, але правільную форму пры ацэнцы біямасы за сезон ці за год.

     Складаныя пытанні

*1. Маса нованароджанага дэльфіна касаткі складае 150 кг. Складзіце яго ланцуг харчавання і падлічыце, якая маса фітапланктону павінна ўтварыцца ў моры, каб забяспечыць прырост зоапланктону, дастатковы для харчавання рыбы, якая паслужыла кормам дэльфіну, што дасягнуў масы 500 кг. У дадзеным ланцугу харчавання выконваецца правіла 10 %.
*2. Пашавы ланцуг лугу ўключае наступныя харчовыя звёны:

лугавыя травы → конік → жаба → змяя.

Вызначыце біямасу лугавых траў, з’едзеную ў дадзеным ланцугу харчавання за лета, калі прырост біямасы змяі за гэты перыяд склаў  0,05 кг. У дадзеным ланцугу харчавання выконваецца правіла  10 %.

*Індывідуальнае дамашняе заданне. У пашавым ланцугу лесу біямаса прадуцэнтаў змяшчае 6,2 × 104 кДж энергіі, біямаса кансументаў II парадку — 2,2 × 102 кДж энергіі. Разлічыце, на адстрэл якой колькасці казуль (кансументы I парадку) можна выдаць ліцэнзію, каб выконвалася правіла Ліндэмана пры пераходзе да кансументаў II парадку, калі ў прыросце біямасы адной казулі захоўваецца 500 кДж энергіі.