*§ 41—2. Каменсалізм, протакааперацыя і мутуалізм — тыпы станоўчых біятычных узаемаадносін

Протакааперацыя

Протакааперацыя — сумеснае існаванне, выгаднае для абодвух відаў, якое не з’яўляецца абавязковай умовай выжывання. Прыклады такіх узаемаадносін: апыленне пчоламі лугавых раслін; рыбы-чысцільшчыкі, якія вызваляюць цела буйных рыб ад вонкавых паразітаў. На ракавіне рака-адзінотніка можа пасяляцца каралавы паліп актынія, які мае жыгучыя клеткі, якія вылучаюць яд. Актынія ахоўвае рака ад драпежных рыб, а рак-адзінотнік, перамяшчаючыся, спрыяе павелічэнню кармавой прасторы актыніі. Але і рак-адзінотнік, і актынія могуць існаваць адно без аднаго.