§ 27. Сучасныя ўпаковачныя матэрыялы
Праверым веды
Ключавыя пытанні
1. Якім патрабаванням павінна адказваць упакоўка? У чым заключаецца істотны недахоп упаковачных матэрыялаў з пластыку?
2. Якія экалагічна бяспечныя ўпакоўкі выкарыстоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь?
3. Пералічыце ўласцівасці ўпакоўкі з крафт-паперы.
Складаныя пытанні
1. Чаму экалагічна чыстая ўпакоўка — гэта выбар людзей, якія клапоцяцца не толькі пра ахову навакольнага асяроддзя, але і пра грамадскі дабрабыт?
2. Прывядзіце прыклады негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе сінтэтычных упаковачных матэрыялаў.
* Індывідуальнае дамашняе заданне. Стварыце відэаролік для рэкламы біяраскладаемай упакоўкі.