§ 17. Ядавітыя расліны
Праверым веды
Ключавыя пытанні
1. Якія расліны называюцца ядавітымі? Якія шляхі атручэння імі чалавека?
2. Назавіце ядавітыя расліны, якія часта сустракаюцца ў Беларусі.
3. Раскажыце пра сімптомы атручэння цыкутай ядавітай і блёкатам чорным.
4. Якую першую дапамогу неабходна аказаць пацярпеўшаму пры атручэнні ядавітымі раслінамі?
Складаныя пытанні
1. Да якіх сямей належаць балігалоў рабы, дурнап’ян звычайны, блёкат чорны, казялец ядавіты?
2. Якую ролю адыгрываюць гэтыя ядавітыя расліны ў экасістэмах?
* Індывідуальнае дамашняе заданне. Вызначыце небяспечныя для здароўя чалавека расліны, якія растуць у вашай мясцовасці. Зрабіце прэзентацыю ці відэаролік пра іх марфалагічную будову, фізіялагічныя асаблівасці, ядавітыя ўласцівасці, а таксама пра правілы аказання першай дапамогі пры атручэнні.